37

26

7d

Быў сабе гаспадар1 і пашоў гараць2. Гаре ён дак гаре, аж прыходзіць воўк. «Чаго ты прышоў, воўче?» — кажа гаспадар. «Прышоў тваі валы з’есці», — кажа воўк. «Мой ты до́бранькі, мой ты галубок, пачакай3 хаця, паколь я дагару, а после сабе з’ясі». — «Добра»4, — кажа воўк і пашоў пад воз і там лёг. Чалавек той гаре і плаче, аж прыходзіць ліска. «Чаго ты плачеш, чалавече?» — кажа яму ліска. «Я плачу таго, што прышоў да мяне воўк і хоче валы́ з’есці». — «Ну, калі дасі мне мех курей, то праганю воўка». — «Добра», — кажа гаспадар. Ліска пабегла на гару і крычыць: «Тру-ру-ру-ру! малады князь палюе5. Што у цябе, чалавече, пад возам ляжыць?» Чалавек адказвае: «Калода, пане, калода!» — «Каб калода была, то на возе ляжала бы».

Воўк як пачуў, як зачне прасіць чалавека, каб узлажыў яго на воз. Чалавек узлажыў воўка на воз и зачаў гараць. І зноў6 тая ліска пабегла на другую гару і зноў крычыць: «Тру-ру-ру-ру! Малады князь палюе! Што у цябе, чалавече, на возе ляжыць?» — «Калода, пане!» — адказаў мужык. «Каб калода была, то увязана была бы». Воўк ізноў папрасіў чалавека,

38

каб увязаў; і той чалавек, узяўшы вяроўку, так увязаў воўка, што ён пакруціцца7 не смог.

Лісіца зноў пабегла на трэцюю гару і так са́мо8 крычыць: «Тру-ру-ру-ру! Малады князь палюе! Што у цябе, чалавече, на возе ляжыць?» Мужык таксама адказвае: «Калода, пане!» — «Каб калода была, то сакера9 ўрублена ў нёй была бы». Воўк, пачуўшы гэтыя сло́ва, зачаў прасіць чалавека, каб гдзе сакеру прычэпіў10, каб яна стырчала11. Чалавек, узяўшы сакеру, прышоў да воза дый як рубне ў галаву воўка, дак яго і забіў на смерць.

А лісіца, ўбачыўшы гэта, прыбегла да таго мужыка і кажа: «Я цябе абараніла ад воўка; прынесі ж мяне мех курей». — «Добра!» — кажа чалавек дый, ўзяўшы таго забітага воўка, пашоў дадому. Зняўшы шкуру з воўка, ўлажыў ў мяшок заместа курей двух сабак Серку і Берку і пашоў ў поле да ліскі, гдзе яна яго чакала12. Прышоўшы туда, ён палажыў мяшок на землю і кажа да ліскі: «Ты разкарачсе добра, каб магла палавіць усе куры, а я іх выпущу». Ліска разкарачалася, як той чалавек казаў, і чакае, паколь ён выпусціць куры. А чалавек, развязаўшы мяшок, як выпусціць сабак, а тые сабаки як зачнуць рваць ліску.

Ліска ледва вырабіласе13 ад сабак і прыбегла да нары і пытаецца ў сваіх вачэй: «Што вы думалі, як мяне рвалі сабакі?» — «Мы думалі, — кажуць вочі, — каб як прэндзей14 уцячі15 да норкі». — «А вы, лапкі?» — «І мы тое самое думалі». — «А ты, хвасціще-дурніще, што думаў?» — «Я думаў, каб як найпрэндзей цябе злавілі і задушылі». — «Ах ты, хвасціще! Аддам цябе сабакам!» Дый вылязла з норкі: «На, — кажа, — Серка, Берка! На хвост!» Тые сабакі парвалі ліскі хвост, дый адарвалі. Ліска бяжыць ужо са злосці16 да мужыка лаіць17 на што ашукаў18.

Бяжыць яна, дак бачыць19: аж штось гудзе20. Падбягае, аж дзюравы збан21 з ветрам. «Ах ты, шельма, пане збане! І ты страшыш!» — кажа лісіца, дый ўзяла зачапіла пачапачку22 на шыю дый панясла тапіць23. Прыходзіць да рекі, усадзіла збан дый топіць. У той збан як налілося вады, дак той збан зачаў тапіцца і павалок за сабою ліску.

А той мужык гэтое усе бачыць; пашоў да рекі, выцягнуў24 ліску, здзёр25 шкуру дый прадаў.

Сноски

Сноски к стр. 37

1 Хозяин.

2 Орать, пахать.

3 Подожди.

4 Хорошо.

5 Охотится.

6 Снова (Ред.).

Сноски к стр. 38

7 Повернуться.

8 Наречие: как раз, очень (так же? Ред.)

9 Топор (секира).

10 Прицепил.

11 Торчала.

12 Ожидала.

13 Отделалася.

14 Поскорей (польск.).

15 Утечь, убежать.

16 Со злости.

17 Бранить.

18 Обманул.

19 Видит.

20 Что-то гудит.

21 Дырявый жбан (бочонок, ведро).

22 Чапать — брать; следовательно: дужка или ручка, за которую поднимают жбан.

23 Топить.

24 Вытянул.

25 Содрал.